На фоне канфлікту паміж Узброенымі сіламі Судана (УСС) і ваенізаванай арганізацыяй «Сілы аператыўнай падтрымкі» (САП) здзейснены шматлікія масавыя забойствы . Шэрагам крыніц (часопіс , няўрадавая арганізацыя Genocide Watch, амерыканскі акадэмік і спецыяліст у галіне правоў чалавека ў Судане ) гэтыя падзеі разглядаюцца як генацыд.
Гісторыя У 2003 годзе ў суданскім Дарфуры разгарнуўся паўстнацкі рух, адным з удзельнікаў якога сталі масаліты, а таксама іншыя цемнаскурыя этнасы. Ужо ў той час у дачыненні да гэтай народнасці праўрадавыя сілы здзяйснялі масавыя забойствы, гвалтоўныя перасяленні і іншыя злачынствы.
15 красавіка 2023 года пачаўся ўзброены канфлікт паміж генераламі Абдэлем аль-Бурханам і Махамедам Дагала, на фоне якога адбылася новая ўспышка гвалту супраць масалітаў. Забойствы пачаліся з баёў за Генейну. Асноўнымі месцамі распраў сталі гарады , , . У злачынствах былі абвінавачаны Сілы аператыўнай падтрымкі генерала Дагала, якія аднак адмаўлялі сваё дачыненне да забойстваў, ахарактарызаваўшы сітуацыю як міжплемянны канфлікт. Лідары арабскіх плямёнаў, на якіх таксама ўсклалі віну за гібель мірных жыхароў, абвяргалі свой удзел у этнічных чыстак і ўскладалі адказнасць за развязванне канфлікту на саміх масалітаў. , тагачасны губернатар , назваў падзеі генацыдам. 14 чэрвеня ён быў расстраляны баевікамі Дагала за сваю заяву .
У лістападзе Жазэп Барэль, кіраўнік знешнепалітычнага ведамства Еўрапейскага Саюза, выказаў рашучае асуджэнне забойстваў масалітаў. Ён тэрмінова заклікаў міжнародную супольнасць прыняць неадкладныя меры, каб прадухіліць патэнцыйны генацыд у рэгіёне.
Гл. таксама Містэрэйская разня і Разня ў Ардамата — выпадкі масавых забойстваў масалітаў. Сутыкненні ў Фора-Баранзе (2023) — узброеныя сутыкненні паміж арабамі і масалітамі напярэдадні падзей.
Крыніцы
Катэгорыя:Ваенныя злачынствы падчас Трэцяй грамадзянскай вайны ў Судане Катэгорыя:Забойствы, здзейсненыя ў 2023 годзе