Дзяржаўны ўніверсітэт Верхняга возера () — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова, якая месціцца ў горадзе Су-Сент-Мары ў штаце Мічыган, ЗША.
Агульная характарыстыка З-за сваёй блізкасці да мяжы з Канадай універсітэт мае шмат канадскіх студэнтаў і прапануе сумесныя праграмы з канадскімі вучэльнямі. Вучэльня мае права надаваць ступень бакалаўра, а таксама праводзіць сертыфікаваныя курсы павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі. Універсітэт мае рэгіянальныя цэнтры ў паўночным Мічыгане ў гарадах Гейлорд, Эсканаба, Петоскі і Сэнт-Хелен. Ён таксама мае навучальны цэнтр на паўднёвым усходзе штата Мічыган у горадзе Дырбарн. Назва ўстановы паходзіць ад Верхняга возера, на беразе якога знаходзіцца галоўны кампус.
Структура Каледж крымінальнай юстыцыі і экстраных службаў Каледж вольных мастацтваў Каледж адукацыі і экалогіі Вялікіх азёр Каледж здароўя і паводзін Каледж інавацый і рашэнняў Каледж прыродазнаўчых навук і экалогіі
Гл. таксама Спіс універсітэтаў штата Мічыган
Крыніцы
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты паводле алфавіта Катэгорыя:Універсітэты штата Мічыган