Мічыганскі дзяржаўны ўніверсітэт () — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Іст-Лансінг у штаце Мічыган, ЗША.
Агульная характарыстыка Ён быў заснаваны ў 1855 годзе як сельскагаспадарчы Мічыганскі дзяржаўны каледж, першы ў сваім родзе ў краіне. У 1955 годзе штат афіцыйна зрабіў каледж універсітэтам, а цяперашняя назва была прынята ім ў 1964 годзе. Універсітэт з'яўляецца членам Асацыяцыі амерыканскіх універсітэтаў і класіфікуецца як доктарскі ўніверсітэт з вельмі высокай даследчай актыўнасцю.
Выкладчыкі, выпускнікі і супрацоўнікі ўніверсітэта ўключаюць 2 лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі, 20 стыпендыятаў Родса, 20 стыпендыятаў Маршала, 18 стыпендыятаў Чэрчыля, 17 стыпендыятаў Трумэна, 5 стыпендыятаў Мітчэла, 13 стыпендыятаў Удала, 53 стыпендыятаў Голдуотэра, 215 стыпендыятаў Фулбрайта і 8 лаўрэатаў Пулітцэраўскай прэміі.
Структура Каледж сельскай гаспадаркі і прыродных рэсурсаў Каледж мастацтваў і літаратуры Каледж бізнесу і Вышэйшая школа менеджменту Каледж камунікацыйных мастацтваў і навук Каледж адукацыі Каледж інжынерыі Каледж чалавечай медыцыны Каледж імя Джэймса Мэдысана Каледж права Каледж імя Лаймана Брыгса Каледж музыкі Каледж прыродазнаўчых навук Каледж медсястрынства Каледж астэапатычнай медыцыны Каледж мастацтваў і гуманітарных навук Каледж сацыяльных навук Каледж ветэрынарнай медыцыны
Гл. таксама Спіс універсітэтаў штата Мічыган
Крыніцы
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты паводле алфавіта Катэгорыя:Універсітэты штата Мічыган