Усходне-Ілінойскі ўніверсітэт () — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Чарлстан ў штаце Ілінойс, ЗША.
Агульная характарыстыка Усходне-Ілінойскі ўніверсітэт, заснаваны ў 1895 годзе як Усходне-Ілінойская дзяржаўная нармальная школа — педагагічны каледж з двухгадовай адукацыяй, паступова ператварыўся ў комплексны класічны ўніверсітэт з шырокай праграмай навучання, уключаючы ступені бакалаўра і магістра ў галіне адукацыі, бізнесу, мастацтваў і гуманітарных навук.
Структура Каледж вольных мастацтваў і навук Каледж бізнесу і тэхналогій Каледж адукацыі Каледж здароўя і сацыяльнага абслугоўвання
Гл. таксама Спіс універсітэтаў штата Ілінойс
Крыніцы
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты Ілінойса