Мары́я Віславу́х з дому Боўфалаў (; 1858 — 20 сакавіка 1905, Львоў) — польская настаўніца, грамадская дзяячка, выдавец.

Біяграфія Паходзіла са збяднелай шляхецкай сям’і, пазбаўленай маёнтку за ўдзел бацькі ў паўстанне 1863—1864 гадоў. Па смерці бацькі сям’і пераехала ў Віцебск, а адтуль у Пскоў. Марыя навучалася ў Пецярбургу на вышэйшых курсаў для жанчын, па сканчэнні якіх працавала настаўніцай у Варшаве.

Выйшаўшы за Баляслава Віславуха, пераехала ў Львоў, дзе разам з мужам пасвяцілася стварэнню незалежніцкай сялянскай партыі. Ад 1889 разам выдавалі двухтыднёвік «Przyjaciel Ludu». 21 мая 1890 Віславухі стварылі Таварыства сяброў асветы, якое займалася арганізацыяй вясковых чытальняў, лекцый і гутарак. У 1882—1899 гадах стварылі ў вёсках каля 300 бібліятэка і 100 чытальняў.

Адначасна Марыя ўдзельнічала і ў эмансіпацыйным руху: адкрывала жаночыя чытальні, таварыствы асветы, змагалася за роўныя правы працы і заробкі для жанчын. Была адной з ініцыятарак жаночага з’езда 15 жніўня 1899 года ў Закапаным. Выдавала часопісы для сялянак.

Літаратура Encyklopedia Popularna PWN, Warszawa 1987.

Спасылкі Публікацыі Марыі Віславух у бібліятэцы Polona

Катэгорыя:феміністкі Польшчы Катэгорыя:рэдактары Польшчы