На́дзежда Ка́валірава (, у дзявоцтве Мо́раўкава ; 13 лістапада 1923, Опачна, Чэхаславакія — 20 студзеня 2017, Пардубіцы, Чэхія) — чэшская парамедык, абаронца правоў чалавека, палітычны вязень за камуністычным часам.
Біяграфія Надзея Мораўкава нарадзілася ў міжваеннай Чэхаславакіі. Далучылася да Чэшскай нацыянальна-сацыяльнай партыі. З 1945 года навучалася медыцынскім факультэце Карлавага ўніверсітэта. У 1948, пасля прыходу да ўлады камуністаў, выключаная з універсітэту як палітычна ненадзейная, хоць з Нацыянальна-сацыяльнай партыі выйшла раней.
У 1949 годзе выйшла за доктара права Іржы Каваліра, члена КПЧ, які быў суддзём у Празе, а пазней перайшоў у Міністэрства ўнутраных спраў. Працавала медсястрой на ўранавых шахтах, стала ўдзельніцай апазіцыйнага руху. У 1956 годзе па абвінавачанні ў дзяржаўнай здрадзе і шпіянажы асуджаная да пяці гадоў пазбаўлення волі. Вызваленая ў 1959 пасля трох гадоў зняволення. Працавала рознарабочай, памочніцай токара, дзяржслужбоўкай. У эпоху нармалізацыі цягам 18 гадоў працавала ў Міністэрстве працы і сацыяльных спраў.
Па рэвалюцыі стала намесніцай кіраўніка Канфедэрацыі палітычных вязняў Чэшскай рэспублікі, з 2003 і да скону была яе кіраўніцай. У 2007—2013 гадах узначальвала Інстытут даследавання таталітарных рэжымаў.
Катэгорыя:Рэпрэсаваныя ў Чэхаславакіі Катэгорыя:Медыкі Чэхіі Катэгорыя:Праваабаронцы Чэхіі