Выбары ў Лёгтынг Фарэрскіх астравоў — выбары ў прадстаўнічы орган Фарэрскіх астравоў, якія прайшлі 30 студзеня 1940 года.

Вынікі Партыя саюза набрала 32,29 % і атрымала 8 мандатаў. Другое месца заняла Народная партыя, якая была створана на базе «Вінафлокурын» і часткі членаў Партыі самакіравання. Партыя набрала 24,72 % і атрымала 6 мандатаў. Такую ж колькасць мандатаў атрымала Сацыял-дэмакратычная партыя. Партыя самакіравання з-за расколу набрала 16,19 % галасоў і атрымала толькі 4 мандата. У выбарах зноў прыняла ўдзел Сепаратысцкая партыя, якая набрала толькі 1,65 % галасоў.

Вынікі выбараў

Крыніцы

Літаратура

Løgtingið 150: hátíðarrit: 150 ár liðin, síðani Løgtingið varð endurstovnað. Hátíðarrit 3. Løgtingið. — Tórshavn: Løgtingið, 2003. — Ss. 78—79, 149—175. Waag, E. Val og valtøl 1906—1966. — Klakksvík: Egiđ forlag, 1967. — Ss. 1—12.

1940 Катэгорыя:1940 год на Фарэрскіх астравах Катэгорыя:Падзеі 30 студзеня Катэгорыя:Студзень 1940 года Катэгорыя:Выбары 1940 года