Шыман Сы́ркус (; Prof. arch. Szymon Piotr Syrkus // Izba Architektów Rzeczpospolitej Polskiej (IARP) — ) — польскі архітэктар, тэарэтык архітэктуры, адзін са стваральнікаў польскай архітэктурнай школы XX стагоддзя.
Біяграфія Нарадзіўся ў Варшаве. Скончыў рэальную гімназію. У 1912—1920 гадах вывучаў архітэктуру ў Вене, Грацы, Рызе, Маскве і Варшаве. У 1918—1921 гадах вучыўся ў Кракаўскай акадэміі мастацтваў. У 1922 годе скончыў архітэктурны факультэт Варшаўскага політэхнічнага ўніверсітэта. У 1922—1924 гадах здзейсніў падарожжа па Еўропе, наведаў Берлін, Веймар, Парыж, вучыўся ў Акадэміі прыгожых мастацтваў у Парыжы.
У 1942 годзе Шыман Сыркус быў арыштаваны і заключаны ў канцлагер Асвенцым. Пасля вайны вярнуўся ў Варшаву. З 1949 года прафесар Варшаўскага політэхнічнага ўніверсітэта.
Памёр Шыман Сыркус 6 чэрвеня 1964 года ў Варшаве.
Творчасць
Шыман Сыркус — адзін з заснавальнікаў і тарэтык аб’янання архітэктараў «Прэзенс» (з 1926 года). Працаваў разам са сваёй жонкай Геленай Сыркус. У 1920—1930-х гадах будаваў асабнякі ў духу функцыяналізму. У 1940—1960-х гадах вёў работу па ўніфікацыі жыллёвага будаўніцтва ў Польшчы. Праектам Шымана Сыркуса ўласцівы прастата і функцыянальнасць форм, камернасць прапорцый. Сярод яго прац: віла ў Саснаўцах каля Пінска (1933—1934); дамы на вуліцах Катавіцкай і Дамбравецкай (1930-я гады), будынак тэатра ў раёне Жалібож (1932—1934), забудова раёнў Кола і Прага (1947—1962) у Варшаве.
Аўтар публікацыі «Варшава функцыяналістычная» (1934, разам з Я. Хмялеўскім).
Зноскі
Літаратура
Сы́ркус Шимон // Популярная художественная энциклопедия. Архитектура. Живопись. Скульптура. Графика. Декоративное искусство. В 2 т. / Под ред. Полевого В. М. Ред. кол.: В. Ф. Маркузон, Д. В. Сарабьянов, В. Д. Синюков (зам. гл. ред.) — М.: Издательство «Советская энциклопедия», 1986. — Книга II. М—Я, 1986. — С. 272. — 432 с, ил., 32 л. ил. — 200 000 экз.
Спасылкі Сыркус Шимон // Информационно-образовательный портал «Искусство стран и народов мира» Prof. arch. Szymon Piotr Syrkus // Izba Architektów Rzeczpospolitej Polskiej (IARP) Szymon Piotr Syrkus // Internetowy Polski Słownik Biograficzny Jurgita Biliukevičiūtė Szymon Syrkus // LNB Mokslo ir enciklopedijų leidybos centras
Катэгорыя:Архітэктары Польшчы Катэгорыя:Архітэктары Варшавы