Паўднёва-Індыянскі ўніверсітэт () — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў ваколіцах горада Эвансвіл у штаце Індыяна, ЗША.
Агульная характарыстыка Паўднёва-Індыянскі ўніверсітэт пачынаўся як рэгіянальны кампус Індыянскага дзяржаўнага ўніверсітэта, які адкрыўся 15 верасня 1965 года. 16 красавіка 1985 года вучэльня стала незалежнай чатырохгадовай установай адукацыі і атрымала сучасную назву. З моманту здабыцця незалежнасці рост вучэльні працягваўся такімі тэмпамі, што цяпер універсітэт з'яўляецца самым хуткарослым універсітэтам штата.
Структура Каледж вольных мастацтваў Каледж прыродазнаўчых навук, інжынерыі і адукацыі Каледж бізнесу Каледж медсястрынства і прафесій у галіне здароўя Школа паслядыпломных студый
Гл. таксама Спіс універсітэтаў штата Індыяна
Крыніцы
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты паводле алфавіта Катэгорыя:Універсітэты Індыяны