Індыянскі паўднёва-ўсходні ўніверсітэт () — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Нью-Олбані ў штаце Індыяна, ЗША.

Агульная характарыстыка Кампус вучэльні займае 73 гектары і знаходзіцца ў 15 хвілінах на поўнач ад горада Луісвіл, штат Кентукі, у прыгарадзе горада Нью-Олбані, штат Індыяна, на ўскрайку маляўнічых пагоркаў, якія ідуць паралельна рацэ Агая.

Вучэльня ўваходзіць у сістэму Індыянскага ўніверсітэта і прапануе больш за 55 адукацыйных праграм, у тым ліку магістарскія, бакалаўрскія і інш.

Структура Школа мастацтваў і літаратуры Школа бізнесу Школа адукацыі Школа прыродазнаўчых навук Школа медсястрынства Школа сацыяльных навук

Гл. таксама Спіс універсітэтаў штата Індыяна

Крыніцы

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы

Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты паводле алфавіта Катэгорыя:Універсітэты Індыяны