Індыянскі ўсходні ўніверсітэт () — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Рычманд у штаце Індыяна, ЗША.

Агульная характарыстыка Вучэльня з'яўляецца часткай сістэмы Індыянскага ўніверсітэта і абслугоўвае ўсходнюю Індыяну і заходняе Агая. Яна заснавана ў 1971 годзе апякунскім саветам Індыянскага ўніверсітэта. Кампус налічвае пяць будынкаў і тэрыторыю ў 174 гектары. Універсітэт налічвае 60 праграм вышэйшай адукацыі, якія прапануюць атрыманне ступеняў бакалаўра і магістра ў галіне бізнесу, адукацыі, гуманітарных і сацыяльных навук, прыродазнаўства і матэматыкі, інфарматыкі, медыцынскіх навук і інш.

Структура Школа бізнесу і эканомікі Школа адукацыі Школа сацыяльна-гуманітарных навук Школа прыродазнаўчых навук і матэматыкі Школа медсястрынства і навук пра здароўе Школа сацыяльнай працы

Гл. таксама Спіс універсітэтаў штата Індыяна

Крыніцы

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы

Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты паводле алфавіта Катэгорыя:Універсітэты Індыяны