Вісконсінскі ўніверсітэт у Мілуокі () — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Мілуокі ў штаце Вісконсін, ЗША.
Агульная характарыстыка Гэта буйнейшы ўніверсітэт у Мілуокі і ваколіцах, частка сістэмы Вісконсінскага ўніверсітэта. Гэта таксама адзін з двух даследчых універсітэтаў у штаце, якія надаюць доктарскія ступені, і другі па велічыні універсітэт Вісконсіна. Вучэльня класіфікуецца як доктарскі ўніверсітэт з вельмі высокай даследчай актыўнасцю. У 2018 годзе ўніверсітэт выдаткаваў на даследаванні 55 мільёнаў долараў. Кампус плошчай 42 га размешчаны ў жылым раёне ў пяці кварталах ад возера Мічыган і менш чым у дзесяці хвілінах язды ад цэнтра горада.
Структура Каледж мастацтваў і архітэктуры Каледж бізнесу Каледж грамадскага ўзаемадзеяння і прафесій Каледж інжынерыі і прыкладных навук Каледж агульнанавуковых студый Каледж прафесій і навук у галіне здароўя Каледж літаратуры і навукі Каледж грамадскага здароўя
Вядомыя выпускнікі Альберта Фухіморы, прэзідэнт Перу Голда Меір, прэм'ер-міністр Ізраіля
Гл. таксама Спіс універсітэтаў штата Вісконсін
Крыніцы
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты паводле алфавіта Катэгорыя:Універсітэты Вісконсіна Катэгорыя:Мілуокі