MG Motor — аўтамабілебудаўнічая кампанія, якая належыць кітайскаму дзяржаўнаму аўтавытворцы SAIC Motor. Створана ў 2006 годзе, пасля таго, як SAIC выкупіла маёмасць збанкрутаваўшай кампаніі MG Rover. Пазіцыянуецца як брытанская марка, але аўтамабілі цалкам спраектаваны і выраблены ў Кітаі.

Продаж вырас з 3500 адзінак у 2013 годзе да каля 450 000 машын у 2022 годзе. У 2022 годзе гэта была самая папулярная кітайская марка за межамі КНР. Расце доля ў сегменце электрамабіляў: у першай палове 2023 года MG стала чацвёртай сярод самых прадаваных марак электрамабіляў у Еўропе.

Крыніцы

Катэгорыя:SAIC Motor Катэгорыя:Аўтамабілебудаўнічыя кампаніі Кітая