Гарадзе́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2011 года вёска)Решение Шкловского районного Совета депутатов от 27 декабря 2011 г. № 15-12 О преобразовании некоторых сельских населенных пунктов Шкловского района в агрогородки Гарадзец.
Гісторыя Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Шклоўскага раёна Магілёўскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Шклоўскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Магілёўскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Зарэчна-Шклоўскага сельсаветаУказ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Могилевской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.. 11 сакавіка 1960 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Славенскага (9 населеных пунктаў: вёскі Валосавічы, Гоцішча, Залешча, Кучарына, Любінічы, Ржаўцы, Сасноўка, Стараселле і пасёлак Любінічы) і Фашчаўскага (7 населеных пунктаў: вёскі Вялікае Зарэчча, Гарадзец, Заходы, Малое Зарэчча, Новыя Чамаданы, Путнікі і Хадулы) сельсаветаўРашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 сакавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 6..
22 кастрычніка 1963 года ўтвораны зноў у Шклоўскім раёне Магілёўскай вобласці БССР у складзе 17 населеных пунктаў (13 населеных пунктаў Фашчаўскага сельсавета: Аўгустова, Башкіраўка, Вялікае Зарэчча, Гарадзец, Гарадок, Заходы, Княжыцы, Крывель, Малое Зарэчча, Новыя Чамаданы, Путнікі, Слабодка і Хадулы, і 4 населеных пунктаў Гарадзішчанскага сельсавета: Акунёўка, Лысая Гара, Рудня і Царковішча)Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 22 кастрычніка 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 6 (1046).. 8 мая 1968 года ў склад Гарадзішчанскага сельсавета вернуты 4 населеныя пункты (Акунёўка, Лысая Гара, Рудня і Царковішча)Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 мая 1968 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1968, № 20 (1214).. 14 снежня 2007 года ў склад горада Шклоў уключана вёска Малое ЗарэччаРешение Могилевского областного Совета депутатов от 14 декабря 2007 г. № 5-25 Об изменении административно-территориального устройства Шкловского района , 20 лістапада 2013 года — вёска Вялікае ЗарэччаРешение Могилёвского областного совета депутатов №23-1 от 20 ноября 2013 г. Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области.
Насельніцтва Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (12 населеных пунктаў) — 1271 чалавекНасельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 95,7 % — беларусы, 3,7 % — рускія, 0,6 % — украінцыЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года (11 населеных пунктаў) — 781 чалавекНасельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года.
Крыніцы
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1960 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1963 годзе