A23a — айсберг у Антарктыцы, які лічыцца самым вялікім у свеце.
Тут на шэльфавым ледавіку Фільхнера размяшчалася савецкая навуковая станцыя «Дружная-1». Айсберг плошчай каля 4000 км² адкалоўся ад шэльфа і сеў на мель у моры Уэдэла ў 1986 годзе. У сярэдзіне 2023 года айсберг ізноў пачаў рух да Паўднёвага акіянаreuters.com.
У сярэдзіне 2024 года айсберг наблізіўся да Паўднёвых Аркнейскіх астравоў і прайшоў на адлегласці каля 140 км на паўночны захад ад іх. За 2024 год А23а пераадолеў шлях даўжынёй каля 1,4 тыс. км. На працягу антарктычнай зімы яго дрэйф запаволіўся, так як айсберг трапіў у акіянічны віхор, прымеркаваны да банкі Піры. Пры гэтым на падводную частку айсберга працягвалі актыўна ўздзейнічаць цёплыя воды. За час дрэйфу ў адкрытым акіяне А23а страціў каля 9% ад сваёй плошчыtass.ru.
Да пачатку 2025 года за 80 км ад вострава Паўднёвая Георгія айсберг паўторна сеў на мель, дзе знаходзіўся са студзеня па май, затым прадоўжыў свой дрэйф. За лета ён страціў каля 1000 км² і раскалоўся на часткі, памеры айсберга зменшыліся на 36%, ад яго адкалоліся тры фрагменты плошчай ад 60 да 300 км². Абмінуўшы востраў Паўднёвая Георгія, айсберг дрэйфуе на поўнач ад ягоtass.ru.
Да красавіка 2026 года айсберг страціў каля 99% сваёй пачатковай плошчы. Ён раскалоўся на мноства дробных фрагментаў, якія хутка растаюць у больш цёплых водах Паўднёвай Атлантыкі, на поўнач ад вострава Паўднёвая Георгіяscience.nasa.gov.
Зноскі
Спасылкі
Катэгорыя:Айсбергі Катэгорыя:Паўднёвы акіян Катэгорыя:З’явіліся ў 1986 годзе