Паала Кастэліні (; нар. , ) — італьянскі футбаліст, левы абаронца.

Клубная кар’ера Паала Кастэліні пачаў кар’еру ў клубе «Креманезэ» ва ўзросце 17 гадоў. У першым жа сезоне Паала ў клубе ён вылецеў у Серыю С1, затым дапамог клубу вярнуцца, але праз год яшчэ раз апынуўся ў трэцім італьянскім дывізіёне. Улетку 2000 года Кастэліні перайшоў у «Тарына», дзе адразу стаў гульцом асноўнага складу клуба. 26 жніўня 2001 года футбаліст дэбютаваў у Серыі A ў матчы з «Удзінезэ», які завяршыўся ўнічыю 2:2. Паала правёў у турынскім клубе яшчэ два з паловай сезоны, пасля чаго перайшоў у «Брэшыю» на правах паўгадавой арэнды.

Летам 2004 года ў Кастэліні скончыўся кантракт, і ён у статусе вольнага агента пераехаў у Іспанію, у клуб «Рэал Бетыс», падпісаўшы 5-гадовы дагавор. Італьянец планаваўся як замена ветэрана клуба Луіса Фернандэса Гут’ерэса, аднак малады футбаліст не змог выцесніць больш дасведчанага са складу. Да таго ж Паала доўгі час не выступаў з-за траўмы — разрыву звязкаў ў каленным суставе. У выніку гэтага абаронца правёў у клубе за два сезоны менш за 20 гульняў. 1 лістапада 2005 года Кастэліні правёў найлепшы матч за клуб: дзякуючы яго перадачы быў забіты гол, які прынёс севільцам перамогу над «Чэлсі» у Лізе чэмпіёнаў. 24 чэрвеня 2006 года «Бетыс» скасаваў кантракт з Паала.

У 2006 годзе Кастэліні перайшоў у «Парму», падпісаўшы кантракт на 4 гады. Футбаліст адразу стаў гульцом стартавага складу і ў сезоне 2008/09 змог пераадолець адзнаку ў 100 матчаў за клуб.

26 жніўня 2010 года Паала быў арандаваны клубам «Рома» з прыярытэтным правам выкупу кантракта гульца«Рома» арендовала защитника у «Пармы»; рымскі клуб апярэдзіў «Мілан», які таксама быў зацікаўлены ў футбалісцеПаоло Кастеллини вместо Аггера? . У складзе «джаларосі» футбаліст планаваўся як замена Ёна Арнэ Рыісэ. 11 верасня ён дэбютаваў у складзе клуба ў матчы з «Кальяры», але ўжо на 13-й хвіліне пакінуў поле з-за травмыCagliari, serata magica La Roma è travolta 5-1.

Улетку 2011 года Кастэліні на правах арэнды накіраваўся ў «Сампдорыю». Праз год ён быў поўнасцю выкуплены генуэзскім клубам, у адваротным кірунку адправіўся Жанатан Б’яб’яні. З 2014 года выступаў за «Ліворна», пасля чаго вярнуўся ў клуб «Креманезэ», у якім некалі пачынаў кар’еру. Па заканчэнні сезона 2015/16, які правёў у «Брэшыі», абвясціў аб завяршэнні кар’еры.

Міжнародная кар’ера Кастэліні выступаў за моладзевую зборную Італіі. У яе складзе ён удзельнічаў у моладзевым першынстве Еўропы ў 2002 годзе, дзе італьянцы дайшлі да паўфіналу.

Дасягненні Уладальнік Кубка Іспаніі: 2005

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Італіі Катэгорыя:Ігракі ФК Брэшыя Катэгорыя:Ігракі ФК Крэманезэ Катэгорыя:Ігракі ФК Ліворна Катэгорыя:Ігракі ФК Сампдорыя Катэгорыя:Ігракі ФК Рома Катэгорыя:Ігракі ФК Парма Катэгорыя:Ігракі ФК Рэал Бетыс Катэгорыя:Ігракі ФК Тарына