Франц Ёзэф Штраус (, ,  — , ) — заходнегерманскі палітычны і дзяржаўны дзеяч, адзін з лідараў баварскай партыі Хрысціянска-сацыяльны саюз (ХСС).

Біяграфія

Пасля вайны некаторы час знаходзіўся ў лагеры для ваеннапалонных, але ў 1945 годзе быў адпушчаны на волю, бо не быў абвінавачаны ў здзяйсненні ваенных злачынстваў. У тым жа годзе стаў членам партыі Хрысціянска-сацыяльны саюз. У 1946 годзе быў абраны ў раду акругі Шонгау. У 1949 годзе быў абраны генеральным сакратаром ХСС. У 1961 годзе абраны старшынёй ХСС і заставаўся яго лідарам да самай смерці.

У 1949 годзе абраны дэпутатам бундэстага, у якім стаў кіраўніком групы ХСС і намеснікам старшыні фракцыі ХДС/ХСС.

У 1953 году становіцца федэральным міністрам па адмысловых даручэннях і неаднаразова займае пасля міністэрскія пасады ў федэральным урадзе.

У 1956—1962 гадах міністр абароны ва ўрадзе канцлера Конрада Адэнаўэра.