Альфрэд Эрнст Крысціян Аляксандр Гугенберг (; , — , Кюкенбрух) — нямецкі бізнесмен і палітык. Яго канцэрн кантраляваў палову нямецкай прэсы і ўнёс значны ўклад у разбурэнне Веймарскай рэспублікі з дапамогай нацыяналістычнай і антыдэмакратычнай прапаганды. Рэйхміністр у першым кабінеце Адольфа Гітлера ў 1933 годзе.
У 1918 годзе ўступіў у НННП, прадстаўляў гэтую партыю з 1919 года ў рэйхстагу. Стаў старшынём НННП пасля яе правалу на выбарах у 1928 годзе.
Гугенберг быў прыхільнікам ідэй радыкальнага нацыяналізму. Ён спадзяваўся зрынуць рэжым Веймарскай рэспублікі і ўстанавіць аўтарытарную форму праўлення.
Да 1933 года супрацоўнічаў з нацысцкай партыяй, у 1932 годзе падтрымаў Франца фон Папена. Ён стаў міністрам эканомікі, сельскай гаспадаркі і харчавання ў кабінеце Гітлера. У чэрвені 1933 года быў змушаны скласці з сябе паўнамоцтвы міністра, але застаўся дэпутатам рэйхстага.
Пасля вайны быў затрыманы англічанамі. У 1949 годзе быў прызнаны «спадарожнікам», які не нясе прававой адказнасці за нацысцкія злачынствы. Памёр 12 сакавіка 1951 года.