Argema mittrei — вельмі буйны начны матылёк з сямейства . Выява матыля прысутнічае на банкнотах вартасцю 5000 малагасійскіх франкаў (арыяры) (грашовая адзінка дзяржавы Мадагаскар), узору 1995 года.
Апісанне
Размах крылаў 140—180 мм. Самкі буйней і масіўней за самцоў. Афарбоўка крылаў ярка-жоўтая. На кожным крыле знаходзіцца па адным буйным «вочку» карычневага колеру з чорнай кропкай у цэнтры. Вяршыні крылаў з бура-чорнай плямай. Па вонкавым краі ніжняга крыла праходзіць вузкая шэра-чорная аблямоўка. Таксама па крылах праходзіць чырванавата-карычневы хвалісты ўзор. Ніжнія крылы з доўгімі «хвосцікамі», даўжыня якіх у самцоў можа дасягаць да 16 см.
У самкі пярэднія крылы шырэйшыя і больш круглявыя. Хвосцікі на задніх крылах да 8 см даўжынёй, і прыкладна ў 2 разы шырэйшыя, чым у самцоў. Брушка буйное, бочкападобнае.
Вусікі самца буйныя, пёрыстыя. Ротавыя органы і ў самак і ў самцоў рэдукаваныя, матылі не харчуюцца і жывуць за кошт пажыўных рэчываў, назапашаных ў стадыі вусеня. Працягласць жыцця матылькоў складае 4-5 дзён.
Жыццёвы цыкл Самка адкладае 120—170 яец. Кармавыя расліны вусеняў: , віды роду , , . Таксама развіццё вусеняў можа адбывацца на наступных кармавых раслінах: , , , , , , , , , , віды роду . і .Argema mittrei лёгка разводзіць у няволі для патрэб калекцыянераў матылькоў.
Арэал Эндэмік Мадагаскар. Матылі засяляюць вільготныя трапічныя лясы.
Галерэя
Літаратура
Мадагаскар / Соколов В. Е.'' — М.: Прогресс, 1990. С. 114—115. ISBN 5-01-002049-1
Катэгорыя:Эндэмікі Мадагаскара Катэгорыя:Жывёлы, апісаныя ў 1846 годзе Катэгорыя:Паўлінавочкі