Людвіг Каас (ням.: Ludwig Kaas; ,  — , ) — нямецкі рымска-каталіцкім святар, палітычны і рэлігійны дзеяч, старшыня палітычнай Партыі каталіцкага Цэнтра (1928—1933) падчас Веймарскай рэспублікі. Адыграў важную ролю ў заключэнні канкардату паміж Апостальскай Сталіцай і Германскім Рэйхам.

У 1926—1928 гадах быў дэлегатам Лігі Нацый, у 1919—1920 гадах — дэпутат Веймарскага ўстаноўчага сходу, у 1920—1933 гадах — дэпутат рэйхстага.

У 1933 годзе Гітлер правёў перамовы з лідэрам Партыі цэнтра Людвігам Каасам і ўгаварыў яго падтрымаць Закон аб надзвычайных паўнамоцтвах (1933) у абмен на атрыманыя ад канцлера вусныя гарантыі свабоды царквы.

У тым жа годзе пакінуў Германію, адправіўшыся ў Рым, дзе служыў апостальскім пратанатарыем (1934), канонікам сабора святога Пятра ў Ватыкане (1935) і загадчыкам рамесных майстэрняў базілікі (1936). У 1937 годзе супрацоўнічаў у стварэнні энцыклікі Папы рымскага Пія XI Mit brennender Sorge, якая тычылася становішча Касцёла ў Трэцім рэйху, які асуджае нацыянал-сацыялізм і палітыку Германіі пасля прыходу Гітлера да ўлады.

Кіраваў пошукамі грабніцы Святога Пятра, якія ўвянчаліся поспехам у 1950 годзе.