Алена Яўгенаўна Ніціеўская (нар. , г. Ташкент, Узбекістан) — беларускі архітэктар, спецыяліст у галіне горадабудаўніцтва, планіроўкі сельскіх населеных месцаў. Кандыдат архітэктуры (2002), дацэнт (2006).
Біяграфія Скончыла ў 1983 годзе Беларускі політэхнічны інстытут па спецыяльнасці «Архітэктура». Выкладае на кафедры «Горадабудаўніцтва» архітэктурнага факультэта БНТУ, дацэнт.
Навуковыя інтарэсы: ландшафтная архітэктура; горадабудаўніцтва.
Сям’я У шлюбе з архітэктарам Аляксандрам Мікалаевічам Ніціеўскім.
Спасылкі
Катэгорыя:Горадабудаўнікі Беларусі