Мінесоцкі ўніверсітэт (), афіцыйна Мінесоцкі ўніверсітэт двух гарадоў () — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, кампусы якой месцяцца ў гарадах Мінеапаліс і Сент-Пол у штаце Мінесота, ЗША.
Гісторыя Універсітэт мае кампусы ў Мінеапалісе і Фелкан-Хайтс, прыгарадзе Сент-Пола, прыблізна за 5 км адзін ад аднаго. Ён з'яўляецца галоўнай установай, а таксама старэйшай і буйнейшай у сістэме Мінесоцкага ўніверсітэта. Таксама ўніверсітэт займае 9-е месца па колькасці студэнтаў у Злучаных Штатах. Сёння вучэльня класіфікуецца як доктарскі ўніверсітэт з вельмі высокай даследчай актыўнасцю. Мінесоцкі ўніверсітэт з'яўляецца членам Асацыяцыі амерыканскіх універсітэтаў і займае 20-е месца ў ЗША па даследчай дзейнасці з выдаткамі на даследаванні і распрацоўкі ў 1,04 мільярда долараў у 2020 годзе.
Структура Цэнтр сумежных праграм у сферы здароўя Каледж біялагічных навук Каледж бесперапынных і прафесійных студый Школа стаматалогіі Каледж дызайну Каледж адукацыі і развіцця чалавека Каледж харчавання, сельскай гаспадаркі і прыродных рэсурсаў Школа магістратуры Школа права Каледж вольных мастацтваў Школа менеджменту Школа медыцыны Школа медсястрынства Каледж фармацыі Школа грамадскіх спраў Школа грамадскага здароўя Каледж навукі і інжынерыі Каледж ветэрынарнай медыцыны
Гл. таксама Спіс універсітэтаў штата Мінесота
Крыніцы
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты паводле алфавіта Катэгорыя:Універсітэты Мінесоты Катэгорыя:Сент-Пол Катэгорыя:Мінеапаліс