Міхась Южык, сапр.: Міхаіл Юр’евіч СотнікаўМіхась Южык. Леапард на балконе. // Полымя. — № 11. — C. 49. (нар. , Мінск) — беларускі пісьменнік, паэт і публіцыстМихась Южык: зарплату ад СПБ не атрымоўваю. ОО «Союз писателей Беларуси».
Біяграфія Нарадзіўся 4 сакавіка 1969 года ў Мінску.
Пасля сканчэння сярэдняй школы № 6 г. Мінска, з 1987 па 1989 гады служыў у Савецкай Арміі.
У 1994 годзе скончыў факультэт камп’ютарнага праектавання Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі. Працаваў на ВА «Гарызонт». З 1997 года — у рэдакцыі публіцыстычна-літаратурнага часопіса «Акно».
Член Саюза пісьменнікаў БеларусіМихась Южик з 2005 па 2015 гады. У 2015 годзе выключаны з саюза за крытыку кіраўніцтва Саюза пісьменнікаў Беларусі. Пісьменнік Анатоль МатвіенкаВ Гродно выступил гость из Минска, писатель Анатолий Матвиенко так характарызаваў М. Южыка: «чалавек няпростага лёсу, умее быць аб’ектыўным і да сябе, і да іншых»Пенсіянер Новікаў, або Няспраўджаная галадоўка. Член суполкі беларускіх літаратараў «Літаратурнае прадмесце»Літаратурнае прадмесце : зборнік да 10-годдзя суполкі «Літаратурнае прадмесце» / склад. Л. Рублеўская, В. Шніп. — Мінск : Кнігазбор, 2012. — 196 с. — С. 9.
Творчасць Піша прозу і вершы. Перакладае з англійскай на беларускую мовуПераклады. Блог «ЛіМа». Вядзе літаратурны блогМіхась Южык.
Друкаваўся ў часопісах «Полымя», «Маладосць», «Крыніца», «Бярозка», «Родная прырода», газеце «Літаратура і мастацтва». Аўтар кніг прозы «Мёртвае дрэва» (2001), «Перакулены час» (2002), «Марыянеткі і лялькаводы» (2008), кніг паэзіі «АнтыРЫФМАР» (2009), «Сузор’е вокнаў» (2012).
Адчужаны ад усіх герой фантастычнай аповесці «Горад, які яны засялілі» (2007) жыве ў варожай прасторы. Як паказвае літаратуразнаўца Ігар Запрудскі, гэты герой падобны да аналагаў, створаных французскімі экзістэнцыялістаміІгар Запрудскі. Горад і сейбіты ветру, ці У цянотах магічнага рэалізму — dziejaslou.by.
Выдаў кнігу філасофскіх разважанняў «Човен на Млечным Шляху» (2010). Філолаг Марыя Верціхоўская ўспрымае кнігу як прапанаванае чытачу люстэрка: «Глянеш у яго — і выразна ўбачыш прыгажосць, разумнасць свету і мярзоту чалавека»Верціхоўская М. Святло этыкі ў тумане эстэтыкі // ЛіМ, 4 сакавіка 2011.
Бібліяграфія
Кнігі «Мёртвае дрэва» (2001), проза, аповесці, апавяданні; «Перакулены час» (2002), проза, раман; «Марыянеткі і лялькаводы» (2008), проза, раман; «АнтыРЫФМАР» (2009), паэзія; «Човен на Млечным Шляху» (2010), філасофія; «Сузор’е вокнаў» (2012), паэзія.
Асноўныя публікацыі «Матылькі над багнай», аповесць («Маладосць», № 6, 2006); «Горад, які яны засялілі», аповесць («Маладосць», № 10, 2007); «Лесвіца», раман («Полымя», № 8,9,10, 2007); «І падаў снег на зямлю», аповесць («Маладосць», № 7, 2009); «Леапард на балконе», раман («Полымя», № 11,12, 2010); «Каця», аповесць (калектыўны зборнік «Самая чароўная кветка», 2010, «Мастацкая літаратура»); «Хто там за дзвярыма», аповесць («Маладосць», № 4, 2012); «Калыханка», аповесць («Полымя», № 12, 2012); «Людная вуліца», аповесць («Дзеяслоў», № 3, 2014).
Ацэнкі На думку літаратурнага крытыка Валянціны Локун, Міхась Южык творыць на стыку рэалістычнага сацыяльна-псіхалагічнага пісьма і фантастыка-містычнага, з выкарыстаннем постмадэрнісцкай парадыгмы, імкнучыся перш за ўсё вызначыць духоўную сутнасць сучаснага чалавекаВ. Локун. Лестница, ведущая в духовную пропасть.
Зноскі
Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя:Паэты Беларусі Катэгорыя:Беларускамоўныя паэты Катэгорыя:Беларускамоўныя пісьменнікі