Васербург-ам-Ін () — горад у Верхняй Баварыі на рацэ Ін (адсюль назва). Размешчаны за 55 км на ўсход ад Мюнхена. Уваходзіць у склад раёна Розенгайм. Заснаваны ў 1137 годзе графам Энгельбертам, калі ён перанёс сваю рэзідэнцыю з Лімбурга ў свой замак «Васербург» (Замак на вадзе).

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары Ота Гейгенбергер, нямецкі мастак Францыска Пройс, нямецкая біятланістка Мак Цымерман, нямецкі мастак

Крыніцы

Катэгорыя:Гарады Баварыі