«Галодныя гульні: Балада пра пеўчых птушак і змей» () — амерыканскі антыўтапічны фільм 2023 года рэжысёра Фрэнсіса Лоўрэнса, заснаваны на рамане «». Адаптацыяй кнігі для вялікага экрана займаліся сцэнарысты і . Галоўныя ролі выканалі , , Пітэр Дынклэйдж, Джэйсан Шварцман, , і Віёла Дэвіс.
Карціна з’яўляецца пятай часткай серыі фільмаў «», а менавіта — прыквелам да першай часткі франшызы. Фільм апавядае пра раннія гады і станаўленне будучага прэзідэнта і дыктатара Панэма — Карыялана Сноў. Падзеі адбываюцца неўзабаве пасля падаўлення Капітоліем мяцежных Дыстрыктаў. У наказанне за бунт вось ужо дзесяць гадоў у краіне ладзяцца так званыя Галодныя гульні. Раз у год з кожнага з дванаццаці Дыстрыктаў бярэцца па два падлеткі — хлопец і дзяўчына — каб сутыкнуць іх на арэне ў крывавай бойцы насмерць. Маладому і амбітнаму капіталійцу Карыялану, чыя сям’я знаходзіцца ва ўпадку, дастаецца шанец прабіцца наверх. Але для гэтага яму трэба прайсці праз мноства выпрабаванняў і галоўнае ўсвядоміць, навошта дзяржаве такое дзіўнае і дзікае штогадовае відовішча.
Сусветная прэм’ера «Балады пра пеўчых птушак і змей» адбылася ў Берліне 5 лістапада 2023 года. 17 лістапада 2023 года карціна была выпушчана ў амерыканскі пракат кампаніяй «». Пры бюджэце ў 100 мільёнаў долараў, у сусветным пракаце фільм сабраў 325,7 мільёна і атрымаў у цэлым станоўчыя водгукі крытыкаў.
Сюжэт Прадмова: Цёмныя дні За тры гады да першых Галодных гульняў малады Карыялан Сноў разам са сваёй стрыечнай сястрой Тыгрыс блукае па зруйнаваных вуліцах Капітолія. Яны знаходзяць ежу, але натыкаюцца на шалёнага сабаку і вымушаны ўцякаць. Схаваўшыся за калонай, яны бачаць жудаснае відовішча: чалавек стаіць на каленях і адсякае трупу нагу. Калі Карыялан пытаецца ў Тыгрыс, навошта ён гэта робіць, яна адказвае, што яму хочацца есці. Брат з сястрой дабіраюцца дадому і застаюць там міратворцаў. Бабуля тлумачыць, што бацька Карыялана загінуў у пастцы паўстанцаў у лясах Дыстрыкта 12.
Частка I: Ментар У Панэме падчас паўстання Дыстрыктаў гіне галава шляхетнага роду Сноў, генерал Крас. Праз трынаццаць гадоў васемнаццацігадовы сын Краса — Карыялан — рашае вярнуць працвітанне сваёй сям’і. Карыялан становіцца адным з дваццаці чатырох настаўнікаў на 10-х штогадовых Галодных гульнях. Каб павялічыць аўдыторыю гледачоў, стваральнік гульняў Каска Хайботам хоча засяродзіць увагу не на самой бойцы на арэне, а на асобах трыбутаў, каб гледачам было цікава за імі назіраць і хацелася за іх хварэць.
Карыялана прызначаюць ментарам дзяўчыны з Дыстрыкта 12 Люсі Грэй Бэйрд. Падчас Цырымоніі жніва Люсі Грэй захапляе гледачоў Капітолія: па дарозе на сцэну яна запіхвае дачцэ мэра змяю за каўнер, а затым, падняўшыся на сцэну, выконвае дзёрзкі спеў. Карыялан хоча, каб Люсі Грэй працягвала заваёўваць прыхільнасць гледачоў, бо найлепшаму настаўніку абяцаюць вялікае багацце. Ён з першых жа кроў пачынае заваёўваць давер дзяўчыны і дапамагае ёй заваяваць сімпатыі жыхароў Капітолія.
Карыялан прапануе галоўнай распарадчыцы гульняў, доктару Валумніі Гал, укараніць , якая дазваляе гледачам з Капітолія рабіць ахвяраванні ментарам, каб тыя маглі адпраўляць сваім трыбутам падарункі падчас гульняў. Карыялан усё больш збліжаецца з Люсі Грэй. Падчас экскурсіі па арэне дэтануе паўстанцкая бомба, мэта акцыі — разбурыць арэну. У выніку тэрарыстычнага акту гіне некалькі ментараў і трыбутаў. Люсі Грэй вырашае ўратаваць Карыялана з-пад абломкаў, ахвяруючы сваім шанцам уцячы. Ачуняўшы, Карыялан таемна перадае дзяўчыне пацучыны яд, каб пры магчымасці выкарыстаць на арэне.
Частка II: Прыз Многія трыбуты гінуць у хаосе першых хвілін гульняў. Люсі Грэй выжывае ў крывавай бойні і разам з Джэсапам, хлопцам з яе дыстрыкта, ратуецца ў тунэлях пад арэнай, якія адкрыліся з-за тэракту. Праходзіць час, і ў Джэсапа пачынае праяўляцца шаленства – яго ўкусіў кажан яшчэ па дарозе ў Капітолій; Карыялан бачыць, што Джэсап непазбежна памрэ, і пераконвае яго ментарку паспрыяць яго хутчэйшай смерці, каб выратаваць Люсі Грэй. Багаты сябар Карыялана, Сеян Плінт, абураны жорсткасцю гульняў, пранікае на арэну, каб публічна аплакаць загінулага трыбута, свайго былога аднакласніка з Дыстрыкта 2. Доктар Гал у шаленстве наказвае Карыялану пайсці на арэну і вывесці Сеяна, пакуль яна прыпыніць трансляцыю. Пакуль Карыялан спрабуе пераканаць Сеяна пайсці з ім, на іх нападае група трыбутаў, і Карыялану даводзіцца забіць аднаго з іх.
Ранены падчас тэракту, у шпіталі памірае адзін з ментараў, сын прэзідэнта Панэма. У якасці помсты, Доктар Гал рашае выпусціць на арэну генетычна мадыфікаваных змей — каб загінулі ўсе. Карыялан, ведаючы, што змеі не нападаюць, калі чуюць знаёмы пах, перад адпраўкай змей таемна кладзе ў рэзервуар са змеямі хустку з пахам Люсі Грэй. Змеі забіваюць усіх трыбутаў на арэне, і тады Люсі Грэй пачынае спяваць — і змеі абвіваюць яе, але не кранаюць. Гал адмаўляецца абвясціць Люсі Грэй пераможцай, але гледачы Капітолія ціснуць на распарадчыцу гульняў, і ёй прыходзіцца здацца. Карыялан святкуе перамогу, але неўзабаве дырэктар Хайботам выклікае хлопца да сябе і выкрывае яго махлярства з пацучынай атрутай і хусткай. Ён прысуджае хлопца да дваццаці гадоў службы міратворцам у Дыстрыкце 8. Карыялан просіць адправіць яго ў Дванаццаты. Туды ж, у якасці пакарання, адпраўляюць і Сеяна.
Частка III: Міратворац Апынуўшыся ў Дванаццатым, Карыялан і Сеян пачынаюць службу міратворцаў. Неўзабаве ў дыстрыкце адбываецца публічнае павешанне, дзе Карыялан з Сеянам ахоўваюць парадак. Пасля гэтага начальнік дазваляе міратворцам адпачыць на выходных, і яны адпраўляюцца ў мясцовы бар. Там Карыялан сустракае Люсі Грэй, якая выступае са спевамі перад публікай. Пазней яны сустракаюцца на прыродзе, І Люсі іграе песню «The Hanging Tree», якую толькі што напісала пад уражаннем нядаўняга павешання. Карыялан падслухоўвае, як Сеян дапамагае паўстанцам планаваць уцёкі з дыстрыкта. Ён выкарыстоўвае сойку, каб запісаць голас Сеяна, і адпраўляе запіс Валумніі Гал. Адной вечарам Карыялан застае Сеяна ў бары, як той размаўляе з групай людзей, што збіраюцца збегчы. Усчынаецца сварка, і Карыялан страляе ў Мэйфер, дачку мэра. Неўзабаве прыходзіць наказ павесіць Сеяна за здраду, Карыялан вымушаны і тут ахоўваць парадак. Пасля гэтага ён чакае, што хутка прыйдуць і за ім — і згаджаецца на пабег з Люсі Грэй.
У размове з Люсі Карыялан прагаварваецца, што забіў траіх. Кіруючыся на поўнач, Карыялан знаходзіць у хаціне на возеры зброю, якая магла б вывесці на яго. Калі Люсі Грэй знікае, Карыялан разумее, што яна пра ўсё здагадалася: што ён здаў свайго сябра, па сутнасці асудзіўшы яго на смерць. Карыялан у параноі пераследуе яе па лесе са стрэльбай. Ён знаходзіць хустку Люсі, але пад ёй апынаецца змяя, якая кусае Карыялана. Заўважыўшы нейкую постаць у кустах, ён думае, што гэта Люсі, і страляе. Аднак ён не даведваецца, ці патрапіў і ці была гэта яна. Карыялан вяртаецца ў Капітолій. Бацькі Сеяна, нічога не падазраючы, забяспечваюць яму месца ва ўніверсітэце. Карыялан наведвае Хайботама, які прызнаецца, што гульні — яго вынаходніцтва. Ён прыдумаў іх сп’яну і не прымаў усур’ёз, але Крас скраў гэтую ідэю і ўкараніў. Карыялан атручвае Хайботама, падсыпаўшы ў яго наркотыкі пацучыную атруту. Валумнія Гал вітае Сноў у Капітоліі — цяпер перад ім адкрываюцца ўсе магчымыя перспектывы.
Акцёрскі склад — Карыялан Сноў — Люсі Грэй Бэйрд — Сеян Плінт Віёла Дэвіс — доктар Валумнія Гал Пітэр Дынклэйдж — дырэктар Каска Хайботам Джэйсан Шварцман — Лукрэцый «Шчасліўчык» Флікерман — Тыгрыс Сноў, сястра Карыялана — Мадам Бабуля, бабуля Карыялана і Тыгрыс — камандзір Хоф, кіраўнік міратворцаў Дыстрыкта 12 — Клеменцыя Доўкоўт, ментар трыбута Дыстрыкта 11 Макс Рафаэль — Фестус Крыд, ментар трыбута Дыстрыкта 4 — Лісістрата Вікерс, ментар трыбута Дыстрыкта 12 Аамер Хусейн — Фелікс Рэйвінсціл, ментар трыбута Дыстрыкта 11 Лілі Марыя Купер — Арахна Крэйн, ментар трыбута Дыстрыкта 10 Нік Бэнсан — Джэсап, трыбут Дыстрыкта 12 Сафія Санчэс — Воўві, трыбут Дыстрыкта 8 Дакота Шапіра — Білі Буры, былы каханы Люсі Грэй Ізабэль Джэспер Джонс — Мэйфэр Ліп, дачка мэра Дыстрыкта 12 Джордж Сомнер — Спрус, паўстанец з Дыстрыкта 12
Вытворчасць Распрацоўка
У жніўні 2017 года генеральны дырэктар «» выказаў зацікаўленасць у спін-офах серыі фільмаў «».
Кастынг У маі 2022 года атрымаў ролю маладога прэзідэнта Сноў, а — ролю яго пратэжэ, трыбута ад Дыстрыкта 12 Люсі Грэй Бэйрд. Першапачаткова Зеглер прапанавалі гэтую ролю ў студзені, але тады яна адмовілася, а затым перадумала. У чэрвені 2022 года да акцёрскага складу далучыліся (які раней здымаўся разам з Зеглер у «Вестсайдскай гісторыі»), і Джэйсан Шварцман. Пітэр Дынклэйдж быў абраны на ролю ў наступным месяцы. На працягу чэрвеня і ліпеня таксама адбываўся кастынг шматлікіх трыбутаў і ментараў, герояў другога плана. 15 жніўня 2022 года стала вядома, што Віёла Дэвіс атрымала ролю Валумніі Гал, галоўнага распарадчыка 10-х штогадовых Галодных гульняў. 16 верасня 2022 года былі абвешчаны новыя папаўненні акцёрскага складу, у тым ліку і .
Здымкі Здымкі пачаліся ва Уроцлаве, Польшча, 11 ліпеня 2022 года і скончыліся ў Берліне, Германія, 5 лістапада 2022 года. Месцамі здымак сталі у Лейпцыгу і Зала Стагоддзя ва Уроцлаве. Некаторыя сцэны ў фільме былі таксама зняты ў ландшафтным парку «» у Дуйсбургу ў Паўночным Рэйне-Вестфаліі і ў мясцовасці вакол Валбжыха (Польшча), у тым ліку ў Багушаў-Горцы. Сярод месцаў здымкаў фрагмент сцежкі да гары і возера ў .
Маркетынг 5 чэрвеня 2022 года выйшаў першы тызер фільма, а 27 красавіка 2023 года кампанія «Lionsgate» прадставіла афіцыйны трэйлер будучай карціны. 20 верасня 2023 года выйшаў другі трэйлер.
30 кастрычніка 2023 года адносна фільма было прынята часовае пагадненне, каб акцёры маглі прасоўваць яго падчас забастоўкі SAG-AFTRA, паколькі «Lionsgate» не з’яўляецца часткай .
Рэліз Прэм’ера «Балады пра пеўчых птушак і змей» адбылася ў Берліне 5 лістапада 2023 года, прэм’ера ў у Лондане прайшла 9 лістапада 2023 года. У шырокі пракат карціна выйшла 16 лістапада ў Еўропе і 17 лістапада ў ЗША.
Фільм сабраў у сусветным пракаце 325,7 мільёна долараў і атрымаў у цэлым станоўчыя водгукі крытыкаў.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Фільмы ЗША 2023 года Катэгорыя:Фільмы-драмы 2023 года Катэгорыя:Фільмы-баевікі 2023 года Катэгорыя:Фільмы-трылеры 2023 года Катэгорыя:Навукова-фантастычныя фільмы 2023 года Катэгорыя:Фільмы-драмы ЗША Катэгорыя:Фільмы-баевікі ЗША Катэгорыя:Фільмы-трылеры ЗША Катэгорыя:Навукова-фантастычныя фільмы ЗША Катэгорыя:Прыгодніцкія фільмы Катэгорыя:Постапакаліптычныя фільмы Катэгорыя:Фільмы-антыўтопіі Катэгорыя:Фільмы-прыквелы Катэгорыя:Фільмы на англійскай мове Катэгорыя:Фільмы пра музыку і музыкантаў Катэгорыя:Экранізацыі раманаў Катэгорыя:Фільмы Фрэнсіса Лоўрэнса Катэгорыя:Фільмы, музыку да якіх напісаў Джэймс Ньютан Ховард Катэгорыя:Фільмы Lionsgate Films Катэгорыя:Галодныя гульні (серыя фільмаў)