Ракхайн ці Аракан () — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка (штат) Рэспублікі Саюз М’янма. Размешчаны на ўсходнім узбярэжжы Бенгальскага заліва. Мяжуе са штатам Чын на поўначы, рэгіёнам Магуэй, рэгіёнам Баго і рэгіёнам Аявадзі на ўсходзе, з дывізіёнам Чытагонг Бангладэша на паўночным захадзе. Адміністрацыйны цэнтр — Ак’яб (Сітуэ).

Гісторыя Саюз Бірмы (1948—1988)

У 1948 годзе рэгіён Ракхайн стаў часткай незалежнай Бірмы.

З 1950-х гадоў набіраў моц рух за аддзяленне і аднаўленне незалежнасці Аракана. Каб супакоіць сепаратысцкія настроі, сацыялістычны ўрад У Не Віна стварыў «штат Ракхайн» з акругі Аракан, што намінальна прызнала рэгіянальную большасць народа Ракхайн.

Пасля стварэння асобнай адміністрацыйнай адзінкі, у рэгіёне пачалі нарастаць канфесійныя супярэчнасці паміж араканцамі-будзістамі і мусульманамі рахінджа. У свядомасці араканцаў моцна ўкаранілася апасенне, што яны неўзабаве стануць меншасцю ў дзяржаве сваіх продкаў. Каб знізіць сепаратысцкія і канфесійныя супярэчнасці, ваенныя ўлады М’янмы пачалі не прызнаваць рахінджа карэнным насельніцтвам рэгіёна і патрабуюць дэпартацыі прадстаўнікоў гэтай народнасці ў Бангладэш на падставе таго, што яны, нібыта, з’яўляюцца нашчадкамі бенгальцаў-мусульман, якія нелегальна перайшлі м’янманска-бангладэшскую мяжу.

М’янма У 2012 годзе ў штаце прашла серыя беспарадкаў і забойстваў на глебе міжканфесійных спрэчак. Па дадзеных уладаў М’янмы, у выніку гвалту паміж этнічнымі будыстамі ракхайн і мусульманамі рахінджа загінулі 78 чалавек, 87 атрымалі раненні, а да 140 000 чалавек былі вымушаныя пакінуць свае сталыя месцы. Урад у адказ увёў каменданцкую гадзіну і ўвёў у рэгіён войскі. 10 чэрвеня 2012 года ў Ракхайне было абвешчана надзвычайнае становішча, што дазволіла ваенным удзельнічаць у кіраванні рэгіёнам. Няўрадавыя арганізацыі рахінджа за мяжой абвінавацілі армію і паліцыю М’янмы ў тым, што яны незаконна арыштоўваюць мусульман і ўдзельнічаюць у гвалце. Пасланнік ААН па правах чалавека ў М’янме паведаміў, што «доўгая гісторыя дыскрымінацыі і пераследу абшчыны рахінджа... можа быць прыраўнаная да злачынстваў супраць чалавечнасці».

Эканоміка Ракхайн — адзін з самых бедных штатаў М’янмы. Больш за 69% насельніцтва жывуць у беднасці.

Крыніцы

Катэгорыя:З’явіліся ў 1974 годзе Катэгорыя:Адміністрацыйны падзел М’янмы