Калійныя ўгнаенні — мінеральныя рэчывы, якія выкарыстоўваюцца ў якасці крыніцы калія для харчавання раслін; акрамя павелічэння ўраджайнасці, яны паляпшаюць якасныя характарыстыкі прадукцыі: спрыяюць павышэнню супраціўляльнасці раслін да захворванняў, павышэнню стойкасці пры транспартоўцы, а таксама паляпшэнню іх смакавых і эстэтычных якасцяў.

Калійныя ўгнаенні, як правіла, прымяняюцца ў комплексе з азотнымі і фосфарнымі ўгнаеннямі.

Больш за 80% запасаў выкарыстоўванай для вытворчасці калія руды прыпадае ўсяго на тры краіны — Беларусь, Канаду і Расію.

Заўвагі

Катэгорыя:Угнаенні Катэгорыя:Калій