МАЗ-5516 — самазвал з колавай формулай 6х4 вытворчасці Мінскага аўтамабільнага завода.
Тэхнічныя характарыстыкі МАЗ-551605 Рухавік — ЯМЗ-238ДЕ2, дызельны, васьміцыліндравы, з турбанаддзіманнем; магутнасць — 330 к.с.; круцільны момант — 125 кгс·м.
Каробка перадач — ЯМЗ-238А, механічная, васьміступеньчатая. Перадатачны лік мастоў — 6,59.
Шыны — 12,00R20. Максімальная хуткасць — 92 км/г. Максімальны пераадольваемы пад’ём — 32%. Расход паліва пры хуткасці 60 км/г — 32 л/100 км. Запас паліва — 350 л.
Падрыхтаваная маса — 12700 кг; грузападымальнасць — 16000 кг; поўная маса — 28700 кг. Размеркаванне поўнай масы: на пярэднюю вось — 6700; на заднюю цялежку — 22000 кг. Аб’ём платформы — 10,5 м³. Камплектацыя падвышанай грузападымальнасці (20 т, поўная маса — 33 т) мае ўзмоцненыя рысоры і больш тлустыя шыны ў 18 слаёў замест 16.
Мадыфікацыі МАЗ-551646 — мадыфікацыя з рухавіком ММЗ Д-263 (магутнасць — 350 к.с., экалагічны клас — Еўра-3). Прайшоў выпрабаванні ў 2008 годзе. МАЗ-5516W4 — аблегчаны самазвал з рухавіком Cummins 6ISBe (300 к.с.) і механічнай каробкай перадач 9JS135TA. Грузападымальнасць — 14,8 т, поўная маса — 25 т. Дзеля змяншэння ўласнай вагі самазвал атрымаў аблегчаныя масты, рысорна-балансірную каляску, пярэднюю вось, а таксама аблегчаную раму. Акрамя таго, замест стандартнага кузава на машыне ўсталявана платформа U-падобнага перасеку аб’ёмам 9 куб. м. Існавала таксама мадыфікацыя МАЗ-5516W4-425-010 — з прастакутным кузавам з трохбаковай разгрузкай (аб’ём платформы з надстаўнымі бартамі — 12 куб. м., грузападымальнасць — 14,3 т).
thumb|МАЗ-5516 на беларускай паштовай марцы.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
5516 Катэгорыя:Грузавыя аўтамабілі паводле алфавіта