Ёмбе () — этнонім, прынамсі, двух народнасцяў Цэнтральнай Афрыкі, што пражываюць у Замбіі, Рэспубліцы Конга, Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга і Анголе. У ёмбе распаўсюджаныя паганскія вераванні, сярод ідалаў распаўсюджаны так званыя нкісі-нкондэ і фігуры мацярынства пхемба.
Назва У залежнасці ад крыніц назіраюцца некалькі варыянтаў наймення: маёмбе (Mayombé/Mayombe/Majombe), баёмбе (Bayombe), іёмбе (Iombe), кіёмбе (Kiombe/Kiyombe), кіёмбі (Kiombi), маёмба (Mayomba), маюмба (Mayumba), ёмбес (Yombés), маюмбе (Mayumbe/Majumbe), юмбе (Yumbe).
Дэмаграфічныя звесткі У 1981 году ў Замбіі на тэрыторыі 1620 км² пражывала каля 15 000 чалавек, якія вызналі сябе як ёмбе. Гэтую групу прынята ўключаць да ліку народа тумбука . Самі ёмбе былі адной з шасці этнічных груп, якія ўварваліся да тумбука ў 1760-х гадах. Іншая група, таксама званая ёмбе, пражывае ў паўднёва-заходняй частцы Рэспублікі Конга, а таксама ў Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга і Анголе . Іх прылічаюць як падгрупа буйнейшага народа конга.
Ёмбе маюць уласную аднайменную мову, адну з моў банту. Агульная колькасць носьбітаў ацэньвалася ў пачатку 2000-х гадоў больш чым у мільён чалавек, у тым ліку у Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга (2002 г.), у Рэспубліцы Конга (2000 г.) і у Анголе (2000 г.).
Гаспадарка Ёмбе ў асноўным займаюцца сельскай гаспадаркай, вырошчваючы такія культуры, як бананы, кукуруза, фасолю, маніёк, арахіс і ямс. Вырошчваючы ў першую чаргу дзеля ўласнага пражытка, яны таксама прадаюць свой ураджай на рынках. Уздоўж ракі Конга разводзяць коз, свіней і курэй, а таксама займаюцца рыбнай лоўляй. Мужчыны, якія валодаюць рамёствамі і мастацтвам, займаюцца ткацтвам, разьбой і выплаўленнем, а жанчыны вырабляюць гліняныя чыгуны .
Культурна-рэлігійныя звычаі Ёмбе вядомыя разьбой статуэтак, што выяўляюць, напрыклад, каралёў і з’яўляюцца прадметамі раскошы або ж жанчынападобныя фігуркі мацярынства пхемба (phemba)Гл. таксама Raoul Lehuard, Les Phemba du Mayombe : les figures sculptées dites phemba du Mayombe, Arts d'Afrique noire, 1977, p. 122. Для абрадаў таксама вырабляюцца маскі, барабаны і фігуркі нкісі-нкондэ (). Іхнія пахавальныя фігуры вядомы сваёй рэалістычнасцю .
Вярхоўнае бажаство ёмбе — Нгома Бунзі (Ngoma Bunzi), родам з недасягальнага царства Юлу. З ім звязваюцца праз духаў зямлі нзамбі-а-ці (Nzambi a Tsi) і рачнымі духамі сімбі (Simbi). Ёмбе будуюць святыні выбітным продкам, напрыклад вясковым правадырам, якія, паводле павер’яў, валодалі асаблівымі сіламі . Паўночназамбійскія ёмбе вераць, што людзі маюць тры розныя ідэнтычнасці: біялагічную, сацыяльную і духоўную. Іхняе сацыяльнае становішча ўплывае на тып пахавання, якое іх чакае пасля скону .
Літаратура на ангельскай мове
на нямецкай мове
на французскай мове (BNF 978-2-9544167-0-0) (BNF 45350937j)
Катэгорыя:Народы Дэмакратычнай Рэспублікі Конга Катэгорыя:Народы Рэспублікі Конга Катэгорыя:Народы Анголы Катэгорыя:Народы Замбіі