Генеральнае консульства Польшчы ў Менску — консульская ўстанова Польскай Рэспублікі ў БССР, якая размяшчалася ў Менску.
Генеральнае консульства ў Менску дзейнічала з 1924 года. Дыпмісія займала другі паверх былога гатэля па Савецкай вуліцы, 84, тут мелася дзесяць пакояў, кухня, прыбіральня і ванная. На першым паверсе знаходзіліся прыватныя кватэры. Польскім уладам даводзілася плаціць за арэнду 6 тысяч рублёў на год (станам на 1928 год). У 1931 годзе польскім дыпламатам дазволілі заняць частку першага паверху.
Польскія консульствы займаліся пытаннямі грамадзянства, выдавалі візы на ўезд на тэрыторыю Польшчы, сачылі за захаваннем польскіх вайсковых і цывільных пахаванняў на тэрыторыі СССР. Дыпламатам Другой Рэчы Паспалітай на тэрыторыі БССР і УССР прыходзілася вырашаць і некаторыя маёмасныя пытанні, якія тычыліся былых зямельных уладанняў (а таксама маёмасці) грамадзян Польшчы, якія ў выніку Рыжскай дамовы іх страцілі.
Вялікая ўвага надавалася апецы над польскімі грамадзянамі, асуджанымі за “палітычныя злачынствы”. У 1928 годзе Консульства Другой Рэчы Паспалітай у Менску апекавалася 23 асобамі, якія знаходзіліся ў турмах АДПУ. Аднак адной з галоўных задач польскіх дыпламатычных прадстаўніцтваў была выведка.
Пасля 17 верасня 1939 года польскае консульства ў Мінску было атакаванае «мясцовымі працоўнымі масамі». Дыпламатам на чале з консулам Вітальдам Аконьскім дазволілі выехаць з Мінску.
У сакавіку 1940 года на пасяджэнні Бюро ЦК КП(б)Б было вырашана перадаць будынак, які раней займала польскае консульства, Народнаму камісарыяту ўнутраных спраў БССР.
Кіраўнікі консульства 1924–1925 – 1925–1926 – Станіслаў Эска 1926–1927 – 1927–1928 – 1928–1930 – 1930–1932 – 1931–1935 – 1935–1939 – 1939 – Казімеж Рудзкі
Катэгорыя:Беларуска-польскія адносіны Мінск Польшча Катэгорыя:Польская Рэспубліка (1918—1939)