Сент-Клаўдскі дзяржаўны ўніверсітэт () — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, які месціцца ў горадзе Сент-Клаўд у штаце Мінесота, ЗША.
Агульная характарыстыка Заснаваны ў 1869 годзе, універсітэт з'яўляецца адной з буйнейшых устаноў у сістэме каледжаў і універсітэтаў штата Мінесота. Універсітэт прапануе больш за 200 спецыяльнасцей і спецыялізацый бакалаўрыяту. На другім ўзроўне вышэйшай адукацыі прапануецца больш за 60 праграм і сертыфікатаў, у тым ліку спецыяліста, магістра мастацтваў, магістра бізнес-адміністравання, магістра інжынернага менеджменту, магістра музыкі і інш. Доктарскія ступені прапануюцца ў галіне кіравання вышэйшай адукацыяй і кіравання адукацыяй і лідарства.
Структура Каледж навукі і інжынерыі Каледж вольных мастацтваў Школа адукацыі Школа здароўя і сацыяльных паслуг Школа бізнесу Школа вылічальнай тэхнікі, інжынерыі і навакольнага асяроддзя Школа грамадскіх спраў Школа мастацтваў
Гл. таксама Спіс універсітэтаў штата Мінесота
Крыніцы
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты паводле алфавіта Катэгорыя:Універсітэты Мінесоты