Мінесоцкі ўніверсітэт у Дулуце () — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, які месціцца ў горадзе Дулут у штаце Мінесота, ЗША.

Агульная характарыстыка Універсітэт у Дулуце з'яўляецца часткай сістэмы Мінесоцкага ўніверсітэта і прапануе 17 ступеняў бакалаўра па 87 спецыяльнасцях, магістратуру па 24 розных галінах, а таксама двухгадовую праграму ў школе медыцыны і чатырохгадовую праграму фармацэўтычнага каледжа.

Кампус універсітэта складаецца з больш чым 50 будынкаў на 99 гектарах зямлі з выглядам на возера Верхняе. Большасць будынкаў кампуса злучаныя крытымі пераходамі. Універсітэт таксама мае музей мастацтва, планетарый, мюзік-хол, цэнтр выканальніцкіх мастацтваў і інш

Структура Каледж адукацыі і сацыяльных паслуг Каледж мастацтваў і сацыяльна-гуманітарных навук Школа бізнесу і эканомікі Каледж навукі і інжынерыі Школа медыцыны Каледж фармацыі Школа магістратуры

Гл. таксама Спіс універсітэтаў штата Мінесота

Крыніцы

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы

Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты паводле алфавіта Катэгорыя:Універсітэты Мінесоты