Гуамскі ўніверсітэт () — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца на востраве Гуам, ЗША. Адзіная ўстанова адукацыі з універсітэцкім статусам на востраве.

Агульная характарыстыка Універсітэт акрэдытаваны Заходняй асацыяцыяй школ і каледжаў ЗША і прапануе 34 праграмы бакалаўрыяту і 11 магістратуры. 94% студэнтаў вучэльні з’яўляюцца выхадцамі з астравоў Азіяцка-Ціхаакіянскага рэгіёну, амаль 72% студэнтаў навучаюцца ў дзённай (вочнай) форме навучання. Ва ўніверсітэце працуе на пасадах прафесарска-выкладчыцкага складу каля 180 асоб. Універсітэт быў заснаваны ў 1952 годзе як двухгадовая педагагічная вучэльня, вядомая тады як Гуамскі тэрытарыяльны каледж, заснаваная губернатарам Карлтанам Скінерам. У 1960 годзе каледж пераехаў у цяперашні кампус у цэнтральнай частцы Гуама. У 1965 годзе каледж быў акрэдытаваны як чатырохгадовая навучальная ўстанова, якая мае права надаваць акадэмічныя ступені.

Структура Каледж вольных мастацтваў і сацыяльных навук Каледж прыродазнаўчых і прыкладных навук Школа бізнесу і дзяржаўнага кіравання Школа адукацыі Школа інжынерыі Школа здароўя

Крыніцы

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы

Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты паводле алфавіта Катэгорыя:Універсітэты ЗША Катэгорыя:Гуам