Анастасія Алегаўна Красоўская (нар. , Мінск, Беларусь) — беларуская актрыса.

Біяграфічныя звесткі Родам з Мінска, дзе і вырасла. Вучылася на юрыстку-міжнародніцу, але ў 2017 годзе паспрабавала сябе ў мадэльным бізнэсе і нават паспела папрацаваць у Кітаі. Супрацоўнічала з буйнымі міжнароднымі брэндамі, акрамя кітайскіх подыумаў, удзельнічала ў паказах ва Украіне, Карэі і Італіі.

У 2019 годзе атрымала ролю ў кліпе Цімы Беларускіх «Вітамінка». Яе кінадэбют — расійскі мастацкі фільм 2021 года пад назвай «Герда», дзе сыграла ролю правінцыйнай студэнткі сацфака, якая падпрацоўвае стрыптызёркай, каб дапамагаць хворай маці.

На кінафестывалі ў швейцарскім адзначылі прызам за найлепшую жаночую ролю. Яна расказвала, што яе праца ў «Гердзе» ўразіла вядомага аргенцінскага рэжысёра Гаспара Наэ: «Гэтая карціна закранула яго, ён напісаў пра гэта асабіста».

У 2022 годзе атрымала галоўную жаночую роль ў спартовай драме «Бультэр’ер» пра баі без правіл.

Адначасова з поўнаметражкамі спрабуе сябе ў расійскіх серыялах. Яна з’явілася ў трэцім сезоне драмы «Складаныя падлеткі» (у ролі стрыптызёркі), прыгодніцкіх серыялах «Зграя» і «Чорная вясна», а таксама ў драме «Актрысы».

Фільмаграфія 2021 — «Герда» 2021 — «Складаныя падлеткі» 2022 — «Бультэр’ер» 2022 — «Чорная вясна» 2023 — «Слова пацана. Кроў на асфальце» 2023 — «Зграя» 2023 — «Актрысы» 2023 — «Унутры забойцы» 2023 — «Дайце шоу»

Спасылкі Адну з галоўных роляў у серыяле «Слова пацана» выконвае беларуска. Вось хто гэта такая

Катэгорыя:Актрысы XXI стагоддзя Катэгорыя:Фотамадэлі Беларусі Катэгорыя:Актрысы Беларусі