Акадэмія медыцынскіх навук СССР (АМН СССР) — вышэйшая медыцынская навуковая арганізацыя ў СССР. Заснавана 30 чэрвеня 1944 года пры Наркамаце аховы здароўя СССР. АМН СССР была створана з арганізацыйных элементаў, якія раней складалі комплексныя структуры Таварыства Маскоўскага навуковага інстытута ў памяць 19 лютага 1861 г. (1912—1918), Дзяржаўнага інстытута народнай аховы здароўя (1918—1930), Усесаюзнага інстытута эксперыментальнай медыцыны (1932—1944) з непасрэдным перарастаннем апошняга ў АМН СССР з уключэннем у яе склад і шэрагу медыцынскіх устаноў сістэмы Наркамздароўя.
У 1984 годзе Акадэмія медыцынскіх навук СССР была ўзнагароджана ордэнам Леніна.
У 1992 годзе АМН СССР Указам Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі была пераўтворана ў Расійскую акадэмію медыцынскіх навук.Указ Президента Российской Федерации от 4 января 1992 г. N 5 «О преобразовании Академии медицинских наук СССР в Российскую академию медицинских наук»
Прэзідэнты Мікалай Нілавіч Бурдэнка (1944—1946) Мікалай Мікалаевіч Анічкаў (1946—1953) Аляксандр Мікалаевіч Бакулеў (1953—1960) Мікалай Мікалаевіч Блахін (1960—1968) Уладзімір Дзмітрыевіч Цімакоў (1968—1977) Мікалай Мікалаевіч Блахін (1977—1987) Валянцін Іванавіч Пакроўскі (1987—1992)
Крыніцы