Усць-каменагорскі кандэнсатарны завод — прадпрыемства па выпуску тыпавых і сілавых кандэнсатарных установак ва ў Усходне-Казахстанскай вобласці у горадзе Усць-Каменагорск.

Упершыню выпусціў кандэнсатары ў маі 1959 года. З 1962 года асвоены выпуск камплектных кандэнсатарных установак, з 1985 кандэнсатары насычаюцца экалагічна бяспечнымі вадкасцямі і прапіткамі. Асноўныя спажыўцы прадукцыі — прадпрыемствы машынабудавання, чорнай і каляровай металургіі, прадпрыемствы-вытворцы электраабсталявання для энергасістэм, электратэрмічных установак і прамысловыя прадпрыемствы, якія выкарыстоўваюць індукцыйны нагрэў металаў токамі высокай частаты.

Прадукцыя рэалізуецца ў Расію, Беларусь, краіны СНД і краіны блізкага замежжа.

Катэгорыя:Вытворцы энергетычнага абсталявання Катэгорыя:Прадпрыемствы Казахстана Катэгорыя:Усць-Каменагорск