МЗКЦ-6002 — паўнапрываднае колавае 4-восевае шасі. Вырабляецца Мінскім заводам колавых цягачоў. На базе распрацоўкі створаны тактычны аўтамабіль МЗКЦ-600203.

Шасі было распрацавана на аснове 3-восевай мадэлі МЗКЦ-6001 (прадстаўлена ў 2008 годзе) і ўніфікавана з ім па вузлах і агрэгатах.

Канструкцыя Даўжыня — 9430 мм, шырыня — 2550 мм, вышыня — 3430 мм, кліранс — 370 мм (з магчымасцю рэгулявання).

Па розных даных, падрыхтаваная маса ў мадыфікацыі 600203 — 17 або 18,9 т, грузападымальнасць — 17 або 15,5 т, поўная маса — 34 або 34,4 т. Дапушчальная нагрузка на першыя дзве восі — па 8 т, на заднія восі — па 9 т. Мінімальны радыус павароту — 12,8 м. Запас ходу складае 830 км. Па жаданні заказчыка кабіна можа быць умацавана бранявымі лістамі.

Рухавік — Caterpillar C13 (520 к. с.), каробка перадач — Allison 4500SP. Падвеска незалежная спружынная; па жаданні заказчыка можа быць заменена на пнеўматычную.

У мадыфікацыі 600203 кабіна 2-месцавая, адкідальная, абсталявана сістэмай кандыцыянавання і ацяплення, з люкам у даху. Грузавая бартавая тэнтаваная платформа ў мадыфікацыі 600203 разлічана на перавозку да 20 чалавек, мае назіральныя вокны, вентыляцыйныя клапаны і адкідныя лаўкі. Аўтамабіль абсталяваны электрычнай лябёдкай з максімальным цягавым высілкам у 88,3 кН.

Эксплуатанты

Заўвагі

Спасылкі Тэхнічныя характарыстыкі МЗКЦ-600203

Катэгорыя:Аўтамабілі 2010-х Катэгорыя:Аўтамабілі, прадстаўленыя ў 2013 6002