Zeekr — кітайская аўтамабільная марка, падраздзяленне Geely Holding Group. Спецыялізуецца на выпуску электрамабіляў.

Фабрыка размешчана ў горадзе Нінбо. Вытворчасць афіцыйна стартавала 19 кастрычніка 2021 года. У снежні 2023 года пачалася пастаўка машын у Еўропу.

Мадэльны шэраг Выпускае электрамабілі на базе платформы Sustainable Experience Architecture (SEA): шуцінг-брэйк Zeekr 001 (2021–ц.ч.); седан Zeekr 007 (2023–ц.ч.); мінівэн Zeekr 009 (2023–ц.ч.); красовер Zeekr X (2023–ц.ч.).

Крыніцы

Катэгорыя:Geely Катэгорыя:Гандлёвыя маркі Кітая Катэгорыя:Аўтамабілебудаўнічыя кампаніі Кітая