Тымаха́рыс Александрыйскі (, канец IV — пачатак III ст. да н. э.) — старажытнагрэчаскі астраном.
Сумесна з Арыстылам у 296—272 гг. да н.э. склаў першы ў антычнай гісторыі зорны каталог. Пры вымярэнні нябесных каардынат Арыстыл і Тымахарыс выкарыстоўвалі экватарыяльныя кругі, падзеленыя на вавілонскі манер на 60 частак. У якасці каардынат пазначалася экліптычная шырата і экліптычная даўгата, якая адлічвалася ад яркіх зорак. Звесткі гэтых назіранняў выкарыстоўвалі пасля Гіпарх і Пталамей для ўсталявання з'явы апярэджвання раўнадзенстваў і ўдакладненні яго параметраў.
У 295—283 гадах да нашай эры Тымахарыс назіраў становішча Месяца і Венеры адносна нерухомых зорак.
У гонар Тымахарыса названы месяцовы кратар.
Літаратура Jones A. Calendrica I: New Callippic Dates. Zeitschrift für Papyrologie und Epigraphik, 129. 2000, p. 141—158.
Катэгорыя:Астраномы паводле алфавіта Катэгорыя:Астраномы Старажытнай Грэцыі Катэгорыя:Астраномы III стагоддзя да н.э.