Георгій Іванавіч Жыхараў (, г. Слаўгарад — ) — беларускі дырыжор, музыкант, дзеяч аматарскага мастацтва.
Біяграфія Скончыў у 1951 годзе Беларускую кансерваторыю, з 1948 года выкладаў у ёй. 3 1934 года арганізатар і кіраўнік аматарскіх аркестраў у Гомелі. 3 1938 года саліст-балалаечнік і канцэртмайстар-выканаўца аркестра народных інструментаў Беларускага радыёкамітэта, кіраўнік аркестравай групы Ансамбля песні і танца БВА, кіраўнік і саліст секстэтаў домраў і балалаек Беларускага радыё.
Арганізатар і кіраўнік шматлікіх вучэбных і аматарскіх аркестраў. Майстар аранжыроўкі, інструментоўкі, прапагандыст твораў беларускіх кампазітараў і народнай музыкі.
Узнагароды Дыпламант Усесаюзнага агляду-конкурсу (Масква, 1939).
Памяць 3 1985 года праводзяцца музычныя рэспубліканскія юбілейныя (Мінск) і абласныя (Гомель, Магілёў), гарадскія штогадовыя (Мінск, Магілёў), фестывалі памяці Жыхарава.
Літаратура
Катэгорыя:Дырыжоры Беларусі Катэгорыя:Музыканты Беларусі