Вольга Васілеўна Гарбачова (у дзявоцтве Русак; нар. , г. Варкута, Расія) — беларускі гісторык, філосаф. Кандыдат гістарычных навук (1995), дацэнт (2002).
Біяграфія Скончыла ў 1986 годзе гістарычны факультэт БДУ па спецыяльнасці «Філасофія», у 1993 годзе аспірантуру Інстытута гісторыі Акадэміі навук Беларусі па спецыяльнасці «Айчынная гісторыя».
Працуе на кафедры этналогіі, музеалогіі і гісторыі мастацтваў гістарычнага факультэта БДУ, дацэнт.
Навуковая дзейнасць Навуковыя інтарэсы: гісторыя 19 ст.; тэорыя і гісторыя сусветнай культуры. Аўтарка больш за 100 навуковых публікацый. Укладальніца біябібліяграфічнага слоўніка «Удзельнікі паўстання 1830—1831 гг. на Беларусі» (2004)
Бібіліяграфія
Спасылкі
Катэгорыя:Гісторыкі XXI стагоддзя Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі Катэгорыя:Філосафы Беларусі