Дальдынія канцэнтрычная (Daldinia concentrica) — від грыбоў роду сямейства . Сучасную бінамінальную назву атрымаў у 1863 годзе .
Назва
У англійскай мове называецца «вугальныя шарыкі» (), «пірожнае караля Альфрэда» (). Існуе легенда, што кароль Альфрэд падчас хованкі ад вікінгаў пасяліўся ў сялянскай хаце. Жанчына пастуха папрасіла караля пасцерагчы выпяканне пірожных, але Альфрэд паглыбіўся ў разважанні і яны згарэлі. За што сялянка на яго накрычала.
Будова Цвёрдае, круглае пладовае цела з цьмяным налётам, якое спачатку цёмна-карычневага колеру, але з часам становіцца чорным, як прыгарэлае цеста. Калі парэзаць цела — бачныя канцэнтрычныя сярэбраныя кольцы.
Жыццёвы цыкл Пладовыя целы з’яўляюцца круглы год. Служыць кормам для вусеняў матылькоў сямейства .
Распаўсюджанне і асяроддзе пражывання Расце на мёртвай драўніне, асабліва ясеню, і на .
Практычнае выкарыстанне Не ядомы. Для распальвання агню выкарыстоўваюцца сухія асобнікі, яны лёгка запальваюцца ад крамянёвай іскры, гараць павольна, як вуголле.
Галерэя
Спасылкі
Daldinia concentrica // Mycobank.org, — CBS-KNAW Fungal Biodiversity Center Utrecht, 2016. — URL Cesati, V.; De Notaris, G. 1863. Schema di classificazione degle sferiacei italici aschigeri piu' o meno appartenenti al genere Sphaeria nell’antico significato attribuitoglide Persono. Commentario della Società Crittogamologica Italiana. 1(4):177-420 E. Lawrence, S. Harniess Mushroom and other fungi. Identification guides British & European. // Flame tree publishing. London, 2007. — 384 p. — P. 376.
Катэгорыя:Грыбы Паўночнай Амерыкі Катэгорыя:Грыбы Еўропы Катэгорыя:Аскаміцэты