Кёнджон () — 20-ы ван карэйскай дзяржавы Часон, які кіраваў з 17 ліпеня 1720 па 11 кастрычніка 1724 года. Імя — Кюн. Другое імя — Хвісо ().
Пасмяротны тытул — Сонхё-тэван.
Атрымаў у спадчыну трон пасля смерці бацькі. У 1690 Сукчон заявіў, што менавіта прынц Юн (Yi Yun, 이윤 왕세자) спадчыннік трона. У 1718 годзе Сукчон прызначыў будучага караля Кёнджона сваім рэгентам. Сукчон памёр у 1720 годзе, як мяркуецца, назваўшы спадчыннікам прынца ), але ў адсутнасць чалавека, які робіць запісы. Пасля смерці караля Сукчона Кёнджон займае трон ва ўзросце 32 гадоў .
У Кёнджона было дрэннае здароўе і палітычная фракцыя Нарон казала Кёнджону адрачыся ад пасаду на карысць свайго зводнага брата. У 1720 годзе два месяцы пасля яго каранацыі яго адзінакроўны брат будучы кароль Ёнджо быў афіцыйна прызначаны пераемнікам (왕세제 ,王世弟) Кёнджона.
З-за дрэннага самаадчування Кёнджон не меў магчымасці зрабіць што-небудзь значнае для сваёй краіны на працягу чатырох гадоў свайго кіравання.
Знешняя палітыка Пры яго кіраванні Часон меў дыпламатычныя сувязі з Цынскай імперыі. У 1721 годзе ён адпраўляе карэйскае пасольства на чале з Ю Чокам у Цын. У 1722,1724 гадах прыбыло цынскае пасольства на чале з Акдунем.
Літаратура
История Востока. — Т. 3. Восток на рубеже средневековья и Нового времени XVI—XVIII вв. / Под редакцией Р. Б. Рыбакова, Л. Б. Алаева. — , 2000. — 696 с. — ISBN 5-02-018102-1 Тихонов В. М., Кан Мангиль. История Кореи: В 2 т. — Т. 1: С древнейших времен до 1904 г. — (Orientalia et Classica: Труды Института восточных культур и античности: вып. 41.) — : Наталис, 2011. — 533 с. — ISBN 978-5-8062-0343-5
Катэгорыя:Кіраўнікі Карэі