Ікапаць () — рака ў Хмяльніцкай вобласці Украіны, левы прыток Случы (басейн Прыпяці). Даўжыня — 45 км, плошча басейна — 603 км².

Гідраграфія Даліна трапецападобная, шырыня да 3 км, глыбіня да 30 м. Рэчышча шырынёй ад 1-2 да 5-8 м. Ухіл ракі 0,9 м/км.

Жыўленне снегавове і дажджавое. Ледастаў ад сярэдзіны снежня да сярэдзіны сакавіка.

Сцёк часткова зарэгуляваны сажалкамі. У прывусцевай частцы — горад Стараканстантынаў.

Літаратура Перехрест В. С. Ікопоть // Географічна енциклопедія України: у 3 т. / редколегія: О. М. Маринич (відпов. ред.) та ін. Т. 2 — К.: «Українська радянська енциклопедія» ім. М. П. Бажана, 1990.

Катэгорыя:Басейн Гарыні Катэгорыя:Рэкі Хмяльніцкай вобласці