Кыргызскі нацыянальны ўніверсітэт імя Жусупа Баласагына () — дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова Кыргызскай Рэспублікі, найстарэйшая і найбуйнейшая вышэйшая навучальная ўстанова рэспублікі. Размешчаны ў Бішкеку. Навучальная ўстанова створана 25 кастрычніка 1925 года. Узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга (1982).
Назвы Створаны 25 кастрычніка 1925 года як Кыргызскі інстытут асветы. У 1928 годзе пераўтвораны ў Кыргызскі цэнтральны педагагічны тэхнікум. З 1932 года — Кыргызскі педагагічны інстытут імя М. В. Фрунзэ. З 1951 года — Кыргызскі дзяржаўны ўніверсітэт. З 1972 года — Кыргызскі дзяржаўны ўніверсітэт імя 50-годдзя СССР. З 1993 года — Кыргызскі дзяржаўны нацыянальны ўніверсітэт. З 2002 года — Кыргызскі нацыянальны ўніверсітэт імя Жусупа Баласагына.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Вышэйшыя навучальныя ўстановы Кыргызстана