Фронт нацыянальнага вызвалення, ФНВ () — палітычная партыя хуту ў Бурундзі. Раней дзейнічала як паўстанцкая групоўка. Была адной з фракцый грамадзянскай вайны ў Бурундзі.
Гісторыя Заснавана ў сярэдзіне 1980-х пад назвай Umbumwé («Салідарнасць») Джозефам Карумба, былым школьным настаўнікам. Першую буйную акцыю правяла 13 жніўня 1990 года, калі байцы фракцыі напалі на бурундзійскіх вайскоўцаў у Мабандале. ФНВ атрымаў падтрымку з боку Танзаніі, з тэрыторыі якой арганізаваў партызанскую вайну супраць урада Бурундзі.
У цэлым ФНВ заставаўся нязначнай сілай у параўнанні з іншымі паўстанцкімі рухамі хуту. Аднак, як і большасць іншых фракцый хуту, групоўка жадала знішчэння або маргіналізацыі ўсіх тутсі Бурундзі.
Да 1998 года баевікі спынілі баявыя аперацыі супраць урада, так як ФНВ і ўрад пачалі перамовы, па выніку якіх у жніўні 2000 года бакі падпісалі Арушскія пагадненні. Паводле дамовы, паўстанцы пагадзілася на спыненне агню і канчатковую інтэграцыю ў армію Бурундзі ў рамках пагаднення аб падзеле ўлады. Аднак частка баевікоў працягнула барацьбу.
У канцы 2001 года чатыры члена арганізацыі ўвайшлі ў склад Пераходнай нацыянальнай асамблеі. Да 2005 года ФНВ завяршыў расфарміраванне свайго баявога крыла. На выбарах у камунальныя органы Бурундзі ў 2010 годзе партыя набрала менш за 1% галасоў.
Заўвагі
Літаратура
Катэгорыя:Палітычныя партыі Бурундзі