Вышэйшая школа адміністрацыі і бізнесу імя Эўгеніюша Квяткоўскага ў Гдыні () — польская прыватная вышэйшая навучальная ўстанова, якая знаходзіцца ў Гдыні.

Агульная характарыстыка Вучэльня пачала сваю дзейнасць 15 чэрвеня 1994 года, занесена ў рэестр недзяржаўных ВНУ Польшчы пад нумарам 38.

З 9 жніўня 2000 года вучэльня мае права праводзіць навучанне ў магістратуры па спецыяльнасці «Менеджмент і маркетынг», а 3 ліпеня 2003 года атрымала права на наданне вышэйшай адукацыі ў галіне адміністравання. У 2006 годзе вучэльня атрымала дазвол на наданне вышэйшай адукацыі першай ступені (бакалаўрыяту) у галіне фінансаў і бухгалтарскага ўліку, а ў 2009 годзе ў галіне лагістыкі, унутранай бяспекі і права. У 2011 годзе яна атрымала права праводзіць навучанне на ўзроўні магістратуры ў галіне адміністравання.

Структура Факультэт права і адміністрацыі Факультэт кіравання Факультэт здароўя Фііял у Лембарку

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы

Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з польскай мовай навучання Катэгорыя:Вышэйшыя навучальныя ўстановы Гдыні