Ана Селія дэ Армас Каса (; нар. , , Куба) — кубіна-іспанская актрыса. Пачала сваю кар’еру ў 2006 годзе на Кубе. Пасля поспеху на радзіме і ў Іспаніі, у прыватнасці пасля здымак у серыяле «Чорная лагуна», пераехала ў Галівуд і праславілася на ўвесь свет дзякуючы ролям у фільмах «Бягун па лязе 2049», «Дастаць нажы», «Не час паміраць» і «Бландынка». За выкананне ролі Мэрылін Манро ў апошнім яна атрымала ўсеагульнае прызнанне публікі і крытыкаў і была намінавана на прэміі «Оскар», «Залаты глобус», «BAFTA» і Прэмію Гільдыі кінаакцёраў ЗША.