Нацыянальны савет абароны дэмакратыі — Сілы абароны дэмакратыі, НСАД—САД () — палітычная партыя Бурундзі.
Гісторыя НСАД—САД заснаваны ў 1994 годзе. У палітычным крыле арганізацыі дамінавалі хуту на чале з Леанардам НьянгомайÅshild Falch, Megan Becker. Power-sharing and Peacebuilding in Burundi, p. 9. . Рух прыняў удзел у грамадзянскай вайне ў Бурундзі, выступіўшы супраць урада. Групоўка стала галоўнай паўстанцкай арганізацыяй краіны. Станам на 2001 год у баявым крыле было 25 000 баевікоў.
Са студзеня 2005 года групоўка прыпыніла ўзброеную барацьбу і была зарэгістраваная як легальная палітычная партыя. Праз некалькі месяцаў, на парламенцкіх выбарах 4 ліпеня 2005 года, НСАД—САД набраў большасць галасоў. 19 жніўня член партыі П’ер Нкурунзіза абраны прэзідэнтам Бурундзі. Наступныя кіраўнікі краіны (Паскаль Ньябенда і Эварыст Ндаішыміе) таксама былі прадстаўнікамі НСАД—САД.
Заўвагі
Спасылкі Ex-Hutu rebels win Burundi poll, BBC 5 July 2005
Катэгорыя:Палітычныя партыі, заснаваныя ў 1994 годзе Катэгорыя:Палітычныя партыі Бурундзі