Фэй Окел Бейнтэр (,  — ) — амерыканская актрыса, уладальніца прэміі «Оскар».

Біяграфія Фэй Бейнтэр нарадзілася 7 снежня 1893 года ў Лос-Анджэлесе. Яе кінадэбют адбыўся ў 1934 годзе і ў тым жа годзе яна з’явілася ў тэатрах Брадвея.

Бейнтэр хутка дабілася посьпеху і ў 1938 годзе стала першай актрысай, якую намінавалі на «Оскар» адразу ў дзвюх катэгорыях, як лепшая актрыса ў фільме «Белы сцяг» і лепшая актрыса другога плану ў фільме «Іезавель», за ролю ў якім яна і атрымала узнагароду Кінаакадэміі.

У 1961 годзе Бейнтэр зьнялася ў фільме «Дзіцячая гадзіна» разам з Одры Хепбёрн і Шырлі Мак-Лейн, які стаў апошнім у яе кінакар’еры. Ролю місіс Амеліі Тыфард зноў прынесла ёй намінацыю на «Оскар», але прэміі актрыса не атрымала. За свой уклад у развіццё кінаіндустрыі Фэй Бейнтэр стала ўладальніцай імянной зоркі на Галівудскай алеі славы па Галівуд-бульвар 7021.

Фэй Бейнтэр памерла 16 красавіка 1968 года — яна памерла ад пнеўманіі ва ўзросце 74 гадоў. Яе муж Рэджынальд Вэнебл быў ваенным афіцэрам, яе пахавалі побач з ім на Арлінгтанскіх нацыянальных могілках.

Зноскі